~~META: title = Рыгор Барадулін — Мы толькі ходзім па зямлі... &keywords = зорах, зямлі &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Мы толькі ходзім па зямлі..." &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Мы толькі ходзім па зямлі... ====== Мы толькі ходзім па зямлі,\\ А думкі нашыя ў нябёсах.\\ I Млечны Шлях,\\ Як вечны посах,\\ Відзён з туманнай араллі,\\ \\ Каб не забыўся напамін,\\ Што зоры –\\ Нашых мар радзіма.\\ I зорамі вачэй глядзім мы\\ На зорны пыл былых сцяжын.\\ \\ Па зорах вызначаем лёс,\\ Па зорах на зямлі варожым.\\ I трызнім даўнім падарожжам,\\ Якім нізрынуты з нябёс.\\ \\ Перабіраюць нашы дні\\ Для памяці\\ Ружанец зораў,\\ I незямнога смутку жораў\\ Нас кліча ў вырай вышыні. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]] * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]]