творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-мы-людзі-такія
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Барадулін — Мы людзі такія
Ад торбы да кія
Кароткая сцежка.
Мы людзі такія –
Нас грэе суцешка.
Сваё не баронім,
Не прагнем чужога.
І ў граі вароннім
Узгадваем Бога.
Блукаем аблудна,
Ганьбуем Радзіму.
Нас вэндзяць марудна –
Мы ўдзячныя дыму.
Выгнанец-тужынец
Прачнецца ў застудзе.
Нас хваліць чужынец:
Рахманыя людзі!
Апроч дамавіны
Хапае спакусы.
Мы выжыць павінны,
Бо мы – Беларусы!
Падобныя старонкі
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-ну-што-беларусь-у-цябе-
- васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-беларус
- рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-мы-беларусы
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-беларусы-ідуць-хлеб-свой-ж
- міхась-чарот/міхась-чарот-песня-беларуса
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-мы-людзі-такія.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1