~~META: title = Рыгор Барадулін — Мы людзі такія &keywords = мы, беларусы &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Мы людзі такія" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Мы людзі такія ====== Ад торбы да кія\\ Кароткая сцежка.\\ Мы людзі такія –\\ Нас грэе суцешка.\\ \\ Сваё не баронім,\\ Не прагнем чужога.\\ І ў граі вароннім\\ Узгадваем Бога.\\ \\ Блукаем аблудна,\\ Ганьбуем Радзіму.\\ Нас вэндзяць марудна –\\ Мы ўдзячныя дыму.\\ \\ Выгнанец-тужынец\\ Прачнецца ў застудзе.\\ Нас хваліць чужынец:\\ Рахманыя людзі!\\ \\ Апроч дамавіны\\ Хапае спакусы.\\ Мы выжыць павінны,\\ Бо мы – Беларусы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-ну-што-беларусь-у-цябе-]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-беларус]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-мы-беларусы]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-беларусы-ідуць-хлеб-свой-ж]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-песня-беларуса]]