~~META: title = Рыгор Барадулін — Мы — беларусы &keywords = беларусы, беларусаў, вядомы, аўтар, народамі, паэта, характару, характар, народ, першымі, беларусі &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Мы — беларусы" Адказы на пытанні да верша &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Мы — беларусы ====== Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы\\ Мы, беларусы,\\ Мы — народ такі.\\ Ахвотна забываем, што мы,\\ Хто мы.\\ Згадаюць\\ Нашай памяці вякі!\\ \\ Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы,\\ Саміх сябе хваліць нам не з рукі.\\ Хай слабакі\\ Аж падаюць ад стомы,\\ На плечы ўзяўшы\\ Пыхі1 мех цяжкі.\\ \\ Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы,\\ Надзейныя сябры і дружбакі.\\ I госць, і падарожны ў нас,\\ Як дома.\\ А злым і травы колюцца ў бакі.\\ \\ Гатовы ўсё аддаць —\\ I тым багаты,\\ Мы, беларусы,\\ Мы — народ такі.\\ Што з краю небяспекі нашы хаты,\\ Пра гэта\\ Не забудуць чужакі! \\ 1. Пыха — фанабэрыстасць, ганарлівасць. **Адказы на пытанні:** 1. Верш Рыгора Барадуліна «Мы – беларусы» прасякнуты пачуццём глыбокага патрыятызму, любві і гонару паэта за беларускую нацыю. Аўтар падкрэслівае асаблівасці характару беларусаў, раскрывае наш нацыянальны характар. У вершы натхняе і захапляе вера паэта ў адметнасць нашага народа, яго непаўторнасць, адкрытае, добрае сэрца.\\ 2. Аўтар вылучае ў характары беларусаў гасціннасць, пачуццё братэрства з іншымі народамі, адданасць сяброўству, шчодрасць.\\ 3. У першай і другой строфах паэт паказвае, што беларусы могуць ахвяраваць на карысць справы, а таксама яны вельмі сціплыя людзі.\\ 4. Характар размовы надае вершу спакойную, упэўненую інтанацыю, аўтар ганарыцца якасцямі характару беларусаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларусы першымі распачалі партызанскі рух, першымі ішлі змагацца з ворагамі, не шкадуючы свайго жыцця. Беларусы жывуць у згодзе з іншымі народамі, дапамагаюць ім, калі здараецца бяда. На Беларусі амаль ніколі не было канфліктаў на нацыянальна-рэлігійнай глебе, мы вядомы, як талерантная і цярпімая нацыя: на адной вуліцы маглі размяшчацца мячэць і царква. Адлюстраваннем спагадлівасці, цярпімасці беларусаў да прадстаўнікоў розных нацый, канфесій, павагі да людзей з іншым светапоглядам, светаўспрыманнем з’яўляецца адначасовае мірнае і працяглае суіснаванне карэнных жыхароў Беларусі некалькіх веравызнанняў (праваслаўныя, католікі, уніяты) з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей, з іх рэлігіяй (іудаізм, мусульманства і інш.). Калі гэта было патрэбна, беларусы ішлі на дапамогу сваім аднавяскоўцам, суседзям, сваякам, адгукаліся на чужую бяду, аб гэтым сведчыць старадаўні народны звычай – талака. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-мы-людзі-такія]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-ну-што-беларусь-у-цябе-]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-беларусы-ідуць-хлеб-свой-ж]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-песня-беларуса]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-беларус]]