Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-мая-бацькаўшчына

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Барадулін — Мая Бацькаўшчына

З суседзямі падзелішся скарынкаю.
Адно не ўмееш з торбаю прасіць.
Як ластаўка,

з падстрэшша рук Скарынавых

Тваё крыляла слова па Русі…

Ты бласлаўляла даланёй кляноваю
Сваіх сыноў.
Слязамі дабяла
Бяліла лён на світку Каліноўскаму
I ў сны Ўрублеўскага ты Нёманам плыла…

Зеленакосымі, тугімі сеткамі
Злавіла Свіцязь юнакоў спакой.
Хоць ён пабраўся з песняю суседскаю,
Але вяснянкі не забыў тваёй…

Люблю цябе

у веснавых праталінах,

У белай хустцы маладых снягоў.
Як на грыбы,

багата ты на таленты –

Пільней глядзі і нерушы знаходзь.

Радзі, зямля, ты –

шчодрая і сціплая.

Каб толькі маразоў не знала рунь!
Імя тваё нашчадкам з нетраў выплыве –
Сівых стагоддзяў рэха:

– Бе-ла-русь!..

Падобныя старонкі

  • алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая
  • алесь-разанаў/алесь-разанаў-радзіма
  • скарбы-нашай-радзімы
  • ганарымся-бацькаўшчынай
  • янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-мая-бацькаўшчына.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki