Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-колькі-раніц-месціць-ран

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Барадулін — Колькі раніц месціць ранец?

Як памножыць на гады
Дні і месяцы,
Тады
Падлічыць набудзеш шанец,
Колькі раніц
Месціць ранец.

Раніц многа
Ранец месціць.
Кожны дзень
І кожны месяц
Іх кіруе ў школу рана,
Каб вучыліся старанна.

Ты расцеш –
Растуць гады.
Не сцішаючы хады,
Раніцы ідуць з табой
З першай радасцю,
Журбой.

Першая
Ступае тая,
Жоўтым лісцем залатая,
Следам –
Раніца другая,
Першай партай дарагая.

Раніцай вясёлай трэцяй
Промень хітра ў вокны свеціць.

Добрых раніц
Шмат у школе –
Не забудзеш іх ніколі.

У вяснушках лісця,
Рыжы
Раніцу прывеціць рад
Задуменны лістапад.
Снежань
Раіць дбаць пра лыжы.
Нават грозны месяц люты
Запытаецца,
Чаму ты
Не прыходзіш на каток
Правяраць на звон лядок.
Сакавік качае снежкі,
Красавік казыча ўзмежкі.
Вострыць май
На нудных ікал,
Запрашае да канікул.

Кожнай раніцы
Усмешка
Непаўторная такая.
Да Краіны Ведаў
Сцежка
У дарогу вырастае.

Раніцы з табою ўсе –
У лістах,
Снягах,
Расе.

З іх,
Турбот і шчасця поўны,
Твой
Пачаўся
Дзень працоўны.

Падобныя старонкі

  • раніцою
  • якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною
  • вясновая-раніца
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца
  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-колькі-раніц-месціць-ран.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki