~~META: title = Рыгор Барадулін — Зіма &keywords = спяць, ходзіць &abstract = Верш Рыгора Барадуліна "Зіма" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Зіма ====== Гай маўчыць – лістоў няма,\\ даль азябла сіняя.\\ Зноў да нас прыйшла зіма\\ рупнай гаспадыняю.\\ \\ Вымела без памяла\\ поле з першапуткамі.\\ Хусту з галавы зняла,\\ рунь малую ўхутала.\\ \\ Суняла дачок-завей,\\ каб дарма не бегалі,\\ а вязалі, ды хутчэй,\\ рукавічкі белыя.\\ \\ Для ялінак- немаўлят,\\ для хваінак тоненькіх.\\ У зімы работы шмат:\\ ходзіць, ходзіць гонямі.\\ \\ Рассцілае абрусы,\\ дорыць шапкі цёплыя…\\ Спяць азёры, спяць лясы,\\ спяць стагі на поплаве.\\ \\ Спорыцца ўсё ў яе.\\ Неба распагодзіла.\\ Дзе парадку не стае,\\ дык ідзе ў абходзіны. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-снежань]] * [[ibdc.ped>зімой-у-лесе]]