~~META: title = Рыгор Барадулін — Зямля бацькоў &keywords = бацькоў, зямля, дала, люблю, права &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Зямля бацькоў" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Зямля бацькоў ====== Слязіна ўдзякі,\\ Позірк мглі,\\ Радзіце, каласы і травы.\\ Быць чалавекам на зямлі\\ Зямля бацькоў\\ Дала мне права.\\ \\ З рэк піў,\\ Еў хлеб без асцюкоў,\\ Не даланіў меч,\\ Лашчыў рала.\\ Бацькоў\\ Дала зямля бацькоў.\\ Бацькоў\\ Зямля бацькоў забрала.\\ \\ Яе, суровую, адну\\ Люблю я не па абавязку.\\ Прымаю, як і ў даўніну,\\ I гнеў нябёс,\\ I казкі ласку.\\ \\ За дым кастра –\\ Паклон быллю,\\ Раллі –\\ За цёплы след каравы.\\ \\ Зямлю бацькоў\\ Я так люблю,\\ Што ненавідзець\\ Маю права! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]] * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[постаці/рыгор-барадулін]]