~~META: title = Рыгор Барадулін — Заспаная раніца мжыстая... &keywords = кіслых, прысмак, журавінавых, заплюшчыла, крочыць, верасень, цыбатай &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Заспаная раніца мжыстая..." &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Заспаная раніца мжыстая... ====== Заспаная раніца мжыстая,\\ На фарбы і гукі скупая.\\ Нібыта сцяжынаю мшыстаю,\\ Прыціхлай зямлёю ступаеш.\\ \\ I вёдры прыглушана бразгаюць\\ Каля адсырэлае студні,\\ Лісцёваю дыхае брагаю,\\ Пакутуе восень застудай.\\ \\ Цыбатай нагой жураўлінаю\\ Імшарамі верасень крочыць.\\ Ад кіслых прысмак журавінавых\\ Заплюшчыла сонца вочы.\\ \\ Цвітуць успаміны верасам.\\ Няяснае мроіцца-сніцца.\\ I моцна жадаецца-верыцца,\\ Што ўсё да паўдня праясніцца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>вясновая-раніца]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною]] * [[ibdc.ped>раніцою]]