~~META: title = Рыгор Барадулін — Журба вясла &keywords = маці, журба, вясла &abstract = Чытаць верш "Журба вясла" Рыгора Барадуліна &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Журба вясла ====== Песня маці чыёй балючэйшая,\\ Ці тваёй, ці маёй, пакутніцы?\\ Адкажы мне,\\ Галіна Бальчэўская.\\ Смутак мой ад мяне не адкупіцца.\\ \\ Чыя каса\\ Бядой\\ Была?\\ Чыя краса\\ З вадой\\ Сплыла?\\ \\ Ты — галінка абныла-крохкая\\ Дрэва наскага,\\ Дрэва песеннага.\\ Са жніва талака йшла —\\ З палёгкаю,\\ З ласкаю\\ Маладзік павесіла.\\ \\ Табе знаёма\\ Журба\\ Вясла,\\ Дзе пакрыёма\\ Вярба\\ Расла.\\ \\ Гора чула ты, ліха бачыла.\\ Каб зласліўцы твае адбрахаліся,\\ Сум спагодзіла песні матчынай\\ Галая на святло прагалінка. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]] * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]]