~~META: title = Рыгор Барадулін — Жарт &keywords = вада &abstract = Верш Рыгора Барадуліна "Жарт" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Жарт ====== Проста жах –\\ Гарыць калодзеж,\\ Аж пад неба полымя.\\ Чым астудзіш,\\ ахалодзіш?\\ Не рукамі голымі!\\ Што рабіць?\\ Бяда\\ Адна.\\ Выгарыць вада\\ Да дна.\\ Што рабіць\\ І што рашыць?\\ Як ваду\\ Вадой тушыць?\\ \\ 1973 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]] * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]] * [[постаці/рыгор-барадулін]]