~~META: title = Рыгор Барадулін — Душа баліць... &keywords = боль, душа, сэрца, баліць &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Душа баліць..." &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Душа баліць... ====== Душа баліць\\ Зусім не так, як сэрца,\\ Той боль не ўтаймаваць нічым,\\ Няхай маўчым,\\ Няхай крычым –\\ Душу праверыць боль-зняверца.\\ \\ Той светлы боль\\ Нічым не ашукаць:\\ Ні шэптам, ані гаманою,\\ Той боль\\ Не тушыцца маною,\\ Бо ўмее полымем шугаць.\\ \\ А ў полымі бязлітасным згарыць\\ На прысак марната любая.\\ Душы, што боль упадабае,\\ Захочацца загаварыць\\ Як на духу\\ З другой пакутацерпцай,\\ Зноў боль адчуць,\\ Нібы спярша...\\ \\ Пакуль баліць душа,\\ З надзеяй\\ Можа біцца сэрца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-душа]] * [[творы/максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-стогны-душы]] * [[творы/віктар-карамазаў/віктар-карамазаў-зачараваная-душа]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-душа-мая-тужлівая]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-душа]]