Рыгор Барадулін — Добра на любым суку

Ку-ку, ку-ку!
Добра на любым суку
Мне, зязюльцы маладой,
Цёплым летам і вясной.
Мне гнязда не будаваць,
Мне дзяцей не гадаваць,
Дык навошта бедаваць!

Падобныя старонкі