~~META: title = Рыгор Барадулін — Даўганосы сон &keywords = трос, рос, сон, нос, вёз, гас, воз, газ, нёс &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Даўганосы сон" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Даўганосы сон ====== Быў сёння асаблівы дзень\\ I ўсе былі заняты.\\ Падлогу чыста мёў\\ Галень,\\ I смецце бегла\\ З хаты.\\ Воз вёз,\\ Нос нёс,\\ Газ гас,\\ Трос трос, –\\ Воз вёз\\ Прэч пень,\\ Нос нёс\\ Свой цень,\\ Газ гас\\ Ад слёз,\\ Трос трос\\ Сон рос.\\ Сон пудкіх рос\\ На голлі рос.\\ Твой сон даўганосы\\ Пільнуюць каты.\\ Заснулі росы,\\ Засні і ты. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]]