~~META: title = Рыгор Барадулін — Год ахвочы да прыгод &keywords = пачынае, карагод, год &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Год ахвочы да прыгод" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Год ахвочы да прыгод ====== Год\\ Ахвочы да прыгод,\\ Круціць, кружыць карагод.\\ Пачынае пералік:\\ Студзень,\\ Люты,\\ Сакавік.\\ Студзень студзіць\\ Рунь густую.\\ Люты злосны,\\ Ён лютуе.\\ Сок пускае сакавік –\\ Да салодкага прывык.\\ Следам з краскай\\ Красавік,\\ І лясун і палявік.\\ Травень-май\\ Траву лагодзіць.\\ Чэрвень\\ З чырванню прыходзіць.\\ Ліпень\\ Ліпам цвет прыносіць.\\ Жнівень жне,\\ Атаву косіць.\\ Раіць\\ Верасень вясёлы:\\ Хай лятуць на ўзлесак\\ Пчолы.\\ Там не зябнуць\\ Ад расы,\\ Зацвітаюць верасы.\\ І кастрычнік не гуляе –\\ Клопату з ільном хапае.\\ Разлятаюцца кастрынкі,\\ Як халодныя іскрынкі.\\ Лістапад\\ Надвор’ем мглістым\\ Высцілае сцежкі\\ Лістам.\\ Снежань-лежань\\ Снег трасе.\\ Вось вам месяцы\\ І ўсе.\\ І нанова\\ Кожны год\\ Пачынае карагод. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]] * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]] * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]]