Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-вятрак

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Барадулін — Вятрак

Сонца і ветру батрак,
Стаіць на пагорку вятрак,

Суседзі сваё адмахалі,
Адзін сірацее…
Пыльна.
Дзе ж гэта падводы з мяхамі?
Чакае, ўглядаецца пільна.

Калі ж засклыгочуць восі!
Не чуць…
А начамі сніцца:
Каўшы засыпае восень –
Ён смачна хрумсціць пшаніцай…

Махнуць журавам:

– Да сустрэчы!

Ён хоча, ды ўсё дарэмна.
Распяўся кажан у падстрэшшы.
Пугач вірлавокі дрэмле.

А ў яго ж быў размах,
А ў яго ж, бывала.
Ранняя зіма сама
Пытлю пазычала.

А глядзела ж на вятрак
Столькі воч з пашанай.
Ходзяць жорны – проста страх!
Быццам два паўшар'і.

Зерне трушчыў дацямна.
Хмару браў пад паху, –
Азалелая, яна
Навальніцай пахла.

Сонца і ветру батрак,
Сумуе самотны вятрак.

1960

Крыніца: Барадулін Р. Адам і Ева. Лірыка. – Мн.: «Беларусь», 1968. – 256 с.

Падобныя старонкі

  • рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с
  • рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны
  • рыгор-барадулін
  • рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-вятрак-і-гусак
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-вятрак.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki