~~META: title = Рыгор Барадулін — Вясновая замалёўка на беразе Ваўчэнскага возера &keywords = дзёгаць, старога, туманы, Іцак &abstract = Чытаць верш "Вясновая замалёўка на беразе Ваўчэнскага возера" Рыгора Барадуліна &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Вясновая замалёўка на беразе Ваўчэнскага возера ====== Возера стаіць, не зварухнецца,\\ Бо агеньчыкам надкручнай хаты\\ Аж да дна, нібы цвіком, прыбіта –\\ Каб не ссунулася анікуды.\\ \\ Быццам купінка з сухой ігліцы,\\ Недаверлівы спяшае вожык,\\ Чмыхае лычком сваім кірпатым,\\ Нюхае – ці не прайшла палёўка?..\\ \\ Драч на непадмазаных калёсах\\ Туманы сушыць вязе на тоні.\\ Кнігаўка (за дзень не дакрычала!),\\ Як з хвастом ушчэмленым, галосіць.\\ \\ Пахнуць туманы аернай рыбай.\\ Точыцца з зямлі адталай мята...\\ От і ты зайшоўся ў шчырым спеве.\\ Добры вечар, салавей знаёмы! \\ Ты ці помніш пра старога Іцку?\\ Ён жа ў вёску вёз у бочцы дзёгаць,\\ Чорт падскочыў, з бочкі шпунт адторкнуў I закапаў на дарогу дзёгаць.\\ Гэта ж ты яму крычаў з бярозы,\\ Папярэджваў дзегцяра старога: – Іцак, Іцак!\\ Дзёгаць выцек –\\ Кап, кап,\\ ццюрр-руру!.. Выбеглі ў сяле суседзі нашы\\ З вёдрамі – Максіміха, Казліха,\\ Ну а ў Іцкі – ані кроплі дзёгцю.\\ Як жа мне шкада было старога.\\ \\ Дзякуй за ўспамін табе, залётны ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>навальніца-на-возеры]] * [[ibdc.ped>свіцязь]] * [[ibdc.ped>лясное-возера]] * [[ibdc.ped>на-беразе-нарачы]] * [[ibdc.ped>самае-глыбокае-возера]]