творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-восень
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Барадулін — Восень
Ціха – ажно закладвае вушы.
Дзюбай забінтаванай –
адбіў за лета –
Грукае дзяцел у азалелы ствол.
Сосен пявучых
ні ўвечар, ні рана
Не ўчуеш наўкол.
На дол
сыплецца толькі ігліца,
Быццам
бурая поўсць з мядзведзя.
Ледзьве
шэпчуць сасна з сасною
(Яны зазвіняць вясною!).
Крадзецца золь напрасткі
да ракі,
Бач ты,
паўзе каля самай!
Летам полю
звінець каласамі!
А покуль замоўкла ўсё…
Падобныя старонкі
- уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-залатая-асенняя-раніца
- алесь-салавей/алесь-салавей-восень
- алесь-гарун/алесь-гарун-восень
- ніна-мацяш/ніна-мацяш-восень
- восеньскія-песні
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-восень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1