~~META: title = Рыгор Барадулін — Восень &keywords = зазвіняць, вясною &abstract = Чытаць верш "Восень" Рыгора Барадуліна &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Восень ====== Ціха – ажно закладвае вушы.\\ Дзюбай забінтаванай – адбіў за лета – Грукае дзяцел у азалелы ствол.\\ Сосен пявучых ні ўвечар, ні рана Не ўчуеш наўкол.\\ На дол сыплецца толькі ігліца, Быццам бурая поўсць з мядзведзя. Ледзьве шэпчуць сасна з сасною (Яны зазвіняць вясною!).\\ Крадзецца золь напрасткі да ракі, Бач ты, паўзе каля самай! Летам полю звінець каласамі! А покуль замоўкла ўсё... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-залатая-асенняя-раніца]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восень]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-восень]] * [[творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-восень]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]]