творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-веюць-ласкай
Гэта старая версія дакумента!
Рыгор Барадулін — Веюць ласкай...
Веюць ласкай
Вятры заходнія.
На яблыні майскай
Шпак заходзіцца.
Сплылі, як крыўды,
Зялёныя крыгі.
Шпак з асалодаю
Сушыць крылы.
Вяз зацвітае
Цветам спалоханым.
Дом на ўсе дзверы
Уздыхнуў з палёгкаю.
Сцежка да кладак
Травой пазначана.
…Дзень добры,
мама!
Паклон,
Вушаччына…
Падобныя старонкі
- рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна
- рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с
- рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны
- рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна
- рыгор-барадулін
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-веюць-ласкай.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1