~~META: title = Рыгор Барадулін — Веюць ласкай... &keywords = шпак &abstract = Верш Рыгора Барадуліна "Веюць ласкай..." &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Веюць ласкай... ====== Веюць ласкай\\ Вятры заходнія.\\ На яблыні майскай\\ Шпак заходзіцца.\\ Сплылі, як крыўды,\\ Зялёныя крыгі.\\ Шпак з асалодаю\\ Сушыць крылы.\\ Вяз зацвітае\\ Цветам спалоханым.\\ Дом на ўсе дзверы\\ Уздыхнуў з палёгкаю.\\ Сцежка да кладак\\ Травой пазначана.\\ ...Дзень добры, мама! Паклон, Вушаччына... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]] * [[постаці/рыгор-барадулін]]