~~META: title = Рыгор Барадулін — Верасовачка &keywords = ледзь, сёння &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Верасовачка" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Верасовачка ====== Іду, Лагчынка перасохлая\\ Ледзь папярхнулася расой.\\ Ці прымеш госця,\\ Верасовачка –\\ Дачка вясёлых верасоў?\\ \\ Тут, помніш,\\ Нам ва ўсім паверыўшы,\\ Жылі суседзямі лясы.\\ Цвілі у бацы-сі вочы верасам\\ Ад слова ранішняга – «сын». \\ Прыйшла пад хату грушка дзікая,\\ Ледзь я свой год другі сустрэў.\\ А ходзікі на сценцы цікалі,\\ І падалі дажджы са стрэх.\\ \\ Тут, як у казцы, ў лядах восенню\\ Карову пасвіў кот Мірон,\\ Лісіца пеўня з дому зносіла\\ I вечар глух ад камароў.\\ \\ Мяне купалі у ліповачках,\\ У бацькаў торкалі рукаў.\\ Калыску маладзік да поўначы\\ На вострых рожках калыхаў.\\ \\ Ноч, як малога, хутар хутала\\ Аўчынай жнівеньскай імжы.\\ ...А сёння грушына без хутара\\ Стаіць бабылкай на мяжы.\\ \\ А сёння зацвіла ігрушына\\ За трыццаць год упершыню...\\ Чым гэта вока запарушана?\\ Хто там парушыў цішыню?..\\ \\ Схіляю галаву з пашанаю,\\ Адсюль нясу ў трывожны шлях\\ На кожнай далані па жаўранку\\ I па хмурынцы на плячах... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]] * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]]