~~META: title = Рыгор Барадулін — Арганаўты &keywords = арганаўты &abstract = Чытаць верш "Арганаўты" Рыгора Барадуліна &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Арганаўты ====== Плылі спрадвеку пехатою.\\ Пагляды лашчыла руно\\ Жаданае і залатое —\\ Рунела рунь...\\ \\ Сахі стырно\\ Трымалі моцна.\\ Заплывалі\\ За вечаровы небазвон.\\ Люлялі арганаўтаў\\ Хвалі\\ Перастаялых баразён.\\ \\ Карэц каравай даланёю\\ Трымалі\\ Працы каралі.\\ Рабілі з небам іх раднёю\\ Крутыя крылы араллі.\\ \\ У полі\\ Сеялася заўтра.\\ Кляліся небу перуном\\ Ушацкіх гоняў арганаўты.\\ Зямля рунела ім\\ Руном. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]] * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]]