~~META: title = Рыгор Барадулін — Акраподумка &keywords = барадулін, &rarr, рыгор, барадулінарыгор, рыгора, барадулін &rarr, рыгор барадулін, &rarr рыгор, рыгора барадулінарыгор, барадулінарыгор барадулін, рыгора барадулінарыгор барадулін &abstract = Чытаць верш Рыгора Барадуліна "Акраподумка" &iftrue = nan ~~ ====== Рыгор Барадулін — Акраподумка ====== **І**дзе дарога подумкай крыла.\\ **Г**ары з гарою хочацца сысціся.\\ **А**чішыць пораст не хапае тла.\\ **Р**ашуча плечы развінулі высі.\\ **Ц**ераз вякі ліняюць скразнякі.\\ **Я**снеюць вочы маладзюткай памяці.\\ **Р**адзее пыл сузор’яў трапяткі.\\ **Э**лектравасількам днець цёпла ў замяці.\\ **Ш**укае промень цень свой на вадзе.\\ **Ч**акае досвітак назвацца раннем.\\ **А**бсяг трывогу за сабой вядзе.\\ **Н**яспыннасць не цікавіцца зніканнем.\\ **К**алі сустрэнеш міг, спытай тады,\\ **А**дкуль святло прыйшло назаўсягды?..\\ \\ 22.03.2013 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/дзіцячая-паэзія-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-уцякала-зіма-ад-вясны]] * [[постаці/рыгор-барадулін]] * [[творы/рыгор-барадулін/творчасць-рыгора-барадуліна]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-світанняў-я-з-табой-не-с]]