~~META: title = Раіса Баравікова — Чаму? Навошта? – што ні дзень з пытання... &keywords = галавешкі, спрадвечная, згараем, пакута, атрута &abstract = Чытаць верш Раісы Баравіковай "Чаму? Навошта? – што ні дзень з пытання..." &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Чаму? Навошта? – што ні дзень з пытання... ====== Чаму? Навошта? – што ні дзень з пытання. Вышукваеш нуды маёй прычыны,\\ а я заўсёды думала, мужчыны\\ ніколі не ўдаюцца ў сэнс кахання.\\ \\ Як часам незаўважна ўскрыліць мара,\\ надзея ўспыхне з аднае усмешкі,\\ хто знае, на якіх кастрах згараем,\\ раздзьмухваем якія галавешкі?..\\ \\ Дзеля чаго? Спрадвечная пакута.\\ Чакаем ночы, каб не спаць да дня.\\ Адзін гаворыць – мёд, другі – атрута, і кожны выпіць хоча ўсё да дна. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей]] * [[творы/раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай]]