Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-фарбы

Гэта старая версія дакумента!


Раіса Баравікова — Фарбы

Усцяж дарогі чорныя крыжы,
усцяж дарогі белыя рамонкі.
Пунсовыя адценні на шашы,
то ціхі шэпт, то водгукі гамонкі.
Раптоўны крык…

Пунсовага няма!

Прырода нікне, гіне фарбаў безліч,
але вядуць чырвонага каня
для чалавека, што ступае безвач.
Стаю, гляджу ўтрапёна на шашы,
на месцы слупянею, зрок губляю…
Чаму, чаму мне белыя крыжы
ўсё чорныя рамонкі ў твар

шпурляюць!


1974

Крыніца: Баравікова P. Пад небам першага спаткання. Лірыка, – Мн.: Маст., літ., 1990, – 174 с.

Падобныя старонкі

  • раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-фарбы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki