~~META: title = Раіса Баравікова — Фарбы &keywords = рамонкі, усцяж, белыя, шашы, дарогі, крыжы, чорныя &abstract = Чытаць верш Раісы Баравіковай "Фарбы" &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Фарбы ====== Усцяж дарогі чорныя крыжы,\\ усцяж дарогі белыя рамонкі.\\ Пунсовыя адценні на шашы,\\ то ціхі шэпт, то водгукі гамонкі.\\ Раптоўны крык... Пунсовага няма! Прырода нікне, гіне фарбаў безліч,\\ але вядуць чырвонага каня\\ для чалавека, што ступае безвач.\\ Стаю, гляджу ўтрапёна на шашы,\\ на месцы слупянею, зрок губляю...\\ Чаму, чаму мне белыя крыжы\\ ўсё чорныя рамонкі ў твар шпурляюць! \\ 1974\\ \\ Крыніца: Баравікова P. Пад небам першага спаткання. Лірыка, – Мн.: Маст., літ., 1990, – 174 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас]]