~~META: title = Раіса Баравікова — Усё забыць – імгненна і адразу... &keywords = надзей &abstract = Чытаць верш Раісы Баравіковай "Усё забыць – імгненна і адразу..." &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Усё забыць – імгненна і адразу... ====== Усё забыць – імгненна і адразу.\\ – Дзень добры, асцярожна... Там газон, – і высмеяць заблытаную фразу,\\ падняць на смех не модны парасон.\\ Адвесці вочы ў гаманкім партэры,\\ між іншым, пры размове пазяхнуць,\\ прайсці – на ўздых – ад Вашае кватэры, але на вокны так і не зірнуць...\\ \\ Калі ж гарачым шалам успаміну\\ абдасць шыпшыны трапятлівай пах,\\ не важным стане, хто каго пакінуў,\\ з гаркотай ці з надзеяй на губах.\\ Дазвольце мне вярнуцца з лістападу,\\ з завеі ці з дажджу ў будзённы час,\\ каб доўг аддаць у глыбіню пагляду, –-\\ замоўчанае:\\ «Я КАХАЮ ВАС...» \\ Крыніца: Баравікова Р. Каханне: Кніга лірыкі / Маст. В. Тарасаў. – Мн.: Маст. літ., 1987. – 174 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-каханне]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады]]