~~META: title = Раіса Баравікова — Успамін пра цётку Яню &keywords = пакланілася, нізка &abstract = Верш Раісы Баравіковай "Успамін пра цётку Яню" &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Успамін пра цётку Яню ====== Можа, кляў гаспадарку: гары яна гарам.\\ Можа, меў гостры зуб на суседа Кузьму.\\ І аднойчы, ускіпеўшы, яе ён ударыў,\\ і яна пакланілася нізка яму.\\ \\ …І калі на вазок ён падсаджваў другую,\\ у яе на вачах, як купец на карму, –\\ адвярнуўся ад слоў: «Як жа я давякую?!»,\\ і яна пакланілася нізка яму.\\ \\ А пасля лугавінай, нібы па кіліме,\\ да сялібы вяртаўся ён цераз зіму,\\ задыхаўся ад думкі: «А раптам не прыме?…».\\ І яна пакланілася нізка яму. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас]]