Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-птушачка

Гэта старая версія дакумента!


Раіса Баравікова — Птушачка

Бабіна дарога ад печы да парогa.

Прымаўка


Патопчацца на досвітку ў двары,
свяцілу ўстаць з-за лесу дапаможа…
«Ты, сонейка, дзень добры сатвары», –
ўздыхне яна дый сядзе на парожак.

I будзе доўга, ціхая, глядзець
у неба з яснатою галубінай,
і да сябе падцягне ночвы з глінай,
і стане над падатлівай карпець…

Нязвыкла пуста ў полі i ў гаях,
бяроза без лісця дрыжыць над склепам,
мінаюць дні, а цётачка ўсё лепіць:
«Хутчэй ляпіся, птушачка мая…»

Ужо напіўся ўволю луг дажджу,
акраўкі хмар з ляшчын здымае вецер…
– Што робіш, баба? – пасмяюцца дзеці.
– Ды на па рожку, мілыя, сяджу…

Збанкі і чыгункі тырчаць на плоце,
прыблудны цуцык трэцца каля ног,
ды знаў бы хто, – жыццё прайшло

ў палёце,

хоць і было ў ім – печка ды парог.

1985

Падобныя старонкі

  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас
  • раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-птушачка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki