~~META: title = Раіса Баравікова — Птушачка &keywords = птушачка &abstract = Чытаць верш "Птушачка" Раісы Баравіковай &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Птушачка ====== //Бабіна дарога ад печы да парогa.// //Прымаўка// \\ Патопчацца на досвітку ў двары,\\ свяцілу ўстаць з-за лесу дапаможа...\\ «Ты, сонейка, дзень добры сатвары», –\\ ўздыхне яна дый сядзе на парожак.\\ \\ I будзе доўга, ціхая, глядзець\\ у неба з яснатою галубінай,\\ і да сябе падцягне ночвы з глінай,\\ і стане над падатлівай карпець...\\ \\ Нязвыкла пуста ў полі i ў гаях,\\ бяроза без лісця дрыжыць над склепам,\\ мінаюць дні, а цётачка ўсё лепіць:\\ «Хутчэй ляпіся, птушачка мая...»\\ \\ Ужо напіўся ўволю луг дажджу,\\ акраўкі хмар з ляшчын здымае вецер...\\ – Што робіш, баба? – пасмяюцца дзеці.\\ – Ды на па рожку, мілыя, сяджу...\\ \\ Збанкі і чыгункі тырчаць на плоце,\\ прыблудны цуцык трэцца каля ног,\\ ды знаў бы хто, – жыццё прайшло ў палёце, хоць і было ў ім – печка ды парог.\\ \\ 1985 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас]] * [[творы/раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-]]