~~META: title = Раіса Баравікова — Паэзія &keywords = птушак &abstract = Чытаць верш "Паэзія" Раісы Баравіковай &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Паэзія ====== Радок – спадман, ён толькі рамяство,\\ штуршок да неспакою і сумнення.\\ Уяўным развярэдзіць хараством,\\ няспраўджаным апаліць летуценнем.\\ \\ Я шмат разоў пытала, што ёсць Ты,\\ ў сяброў сваіх, у птушак, у сумлення...\\ Ты дадаеш бяздумным пустаты,\\ разумнікам не дадаеш гарэння.\\ \\ Ты ў снах маіх гаротніцай крычыш\\ і дзіўна спакушаеш паднябессем,\\ арліцаю здаешся на плячы\\ і б'еш наводмаш салаўінай песняй.\\ \\ Бываю часта рознаю ў жыцці:\\ і сейбіткай, і часам пабірахай...\\ Што ж Ты такое? – зноў пытаю ў птаха,\\ птах у прастору гулкую ляціць.\\ \\ 1981 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-паэзія-беларусі]] * [[творы/ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча]] * [[творы/аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-паэзія-яе-тэмы-і-воб]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]]