~~META: title = Раіса Баравікова — Пакуль жыву – агнём гару... &keywords = быць, нехта, некаму, пакуль, жыву, дзень &abstract = Чытаць верш Раісы Баравіковай "Пакуль жыву – агнём гару..." &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Пакуль жыву – агнём гару... ====== Пакуль жыву – агнём гару!\\ Іначай быць ніяк не можа.\\ Я сонца некаму дару,\\ і нехта ў горы мне паможа.\\ \\ Прарвецца з сэрца жалю спеў,\\ маё дзіця яго пачуе,\\ я некаму дарую гнеў,\\ і нехта слабасць мне даруе.\\ \\ І абяцае добрым быць\\ дзень сённяшні і дзень наступны,\\ вучу душу сваю любіць\\ усё, што позірку даступна, –\\ \\ ад хаты і да мураша,\\ ад небасхілу да асфальту,\\ пакуль жыву, – нясі, душа,\\ любві зямной зямную варту. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з]]