Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-мне-сёння-прыснілася-ха

Гэта старая версія дакумента!


Раіса Баравікова — Мне сёння прыснілася хата...

Мне сёння прыснілася хата…
У ёй мы калісьці жылі!
Вясною там бэзу багата,
Звіняць над лугамі чмялі.
Праз сон я ў маленства глядзела,
Ў туманны, сівы вербалоз,
Я зноў святкавала нядзелю
Ў зацішку знаёмых бяроз!
Шумелі за хатаю сосны,
І стукалі промні ў акно,
Малою на ўзмежачак росны
Спяшалася слаць палатно.
За вокнамі стукалі колы,
Зарою палаў далягляд,
І плакала я, бо ніколі
Туды не вярнуся назад.

1974

Падобныя старонкі

творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-мне-сёння-прыснілася-ха.1755963863.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki