Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-мне-сёння-прыснілася-ха

Гэта старая версія дакумента!


Раіса Баравікова — Мне сёння прыснілася хата...

Мне сёння прыснілася хата…
У ёй мы калісьці жылі!
Вясною там бэзу багата,
Звіняць над лугамі чмялі.
Праз сон я ў маленства глядзела,
Ў туманны, сівы вербалоз,
Я зноў святкавала нядзелю
Ў зацішку знаёмых бяроз!
Шумелі за хатаю сосны,
І стукалі промні ў акно,
Малою на ўзмежачак росны
Спяшалася слаць палатно.
За вокнамі стукалі колы,
Зарою палаў далягляд,
І плакала я, бо ніколі
Туды не вярнуся назад.

1974

Падобныя старонкі

  • просім-у-хату-госцейкі-нашы
  • уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-пра-маю-старую-хатк
  • хаты-беларусаў
  • нашы-хаты
  • людчына-хата
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-мне-сёння-прыснілася-ха.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki