~~META: title = Раіса Баравікова — Мне сёння прыснілася хата... &keywords = хата &abstract = Чытаць верш Раісы Баравіковай "Мне сёння прыснілася хата..." &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Мне сёння прыснілася хата... ====== Мне сёння прыснілася хата...\\ У ёй мы калісьці жылі!\\ Вясною там бэзу багата,\\ Звіняць над лугамі чмялі.\\ Праз сон я ў маленства глядзела,\\ Ў туманны, сівы вербалоз,\\ Я зноў святкавала нядзелю\\ Ў зацішку знаёмых бяроз!\\ Шумелі за хатаю сосны,\\ І стукалі промні ў акно,\\ Малою на ўзмежачак росны\\ Спяшалася слаць палатно.\\ За вокнамі стукалі колы,\\ Зарою палаў далягляд,\\ І плакала я, бо ніколі\\ Туды не вярнуся назад.\\ \\ 1974 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>просім-у-хату-госцейкі-нашы]] * [[творы/уладзіслаў-сыракомля/уладзіслаў-сыракомля-пра-маю-старую-хатк]] * [[ibdc.ped>хаты-беларусаў]] * [[ibdc.ped>нашы-хаты]] * [[ibdc.ped>людчына-хата]]