~~META: title = Раіса Баравікова — Маме &keywords = &rarr, дыктанты, \r\nтабе, золак, маціпераказы, &ndash, прысядзем, нашым, шумяць\r\nу, садзе, акна\r\nз, табой, яблыні, дыктанты &rarr, маціпераказы дыктанты, табой прысядзем, акна\r\nз табой, шумяць\r\nу нашым, нашым садзе, яблыні шумяць\r\nу &abstract = Чытаць верш "Маме" Раісы Баравіковай &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Маме ====== Як ціха яблыні шумяць у нашым садзе, мы адвячоркам ля акна з табой прысядзем, пачну расказваць пра сябе, – табе цікава, а мне лавіць бы на сябе пагляд ласкавы. Жаночы лёс – няпросты лёс, я гэта знаю, удосталь смеху, ўдосталь слёз усё прымаю, да сэрца блізка не бяры мае нягоды, яшчэ спяваюць салаўі мне цераз годы. Як ціха яблыні шумяць у нашым садзе, давай жа, мама, ля акна з табой прысядзем, цень адвячоркавы, густы на шыбку ляжа, табе пра тое, што утаю, вясна дакажа... \\ 1981 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[ibdc.ped>да-маці]] * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]]