Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:раіса-баравікова:раіса-баравікова-калі-я-з-сябрам

Гэта старая версія дакумента!


Раіса Баравікова — Калі я з сябрам

Я не пытаюся: чакалі – не чакалі
Ў сваім маленькім, чысценькім пакоі.
Скажу наперад – каб не папракалі,
Прыйшла пазычыць цішыні, спакою.
Спакою на хвілінку, не на вечнасць!..
Прыемна пасядзець крыху ў зацішку,
Адчуць цяпло і вашу чалавечнасць,
Пагаварыць, пабыць хоць з вамі крышку.
Я адпачну, бо стомлена занадта,
А ваш пакоік ад турбот хавае,
У ім гучыць свавольная саната –
Яе мне вецер за акном спявае.
О, як тут ціха, дзіўныя малюнкі,
І строгія партрэты – ўсё ў маўчанні.
Ад мітусні шукала я ратунку –
Знайшла!

Не памагае!

У адчаі

Зноў сэрца пачынае маё біцца…

Спакой мне на хвілінку, не на вечнасць,
Якімі б ні былі цяпло і чалавечнасць.


Крыніца: Баравікова Р. А. Рамонкавы бераг. Вершы, Мн., «Маст. літ.», 1974. 80 с. (Першая кніга паэта).

Падобныя старонкі

  • раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей
  • раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл
творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-калі-я-з-сябрам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki