~~META: title = Раіса Баравікова — Калі я з сябрам &keywords = спакою, чалавечнасць, вечнасць, хвілінку, цяпло, чакалі &abstract = Верш Раісы Баравіковай "Калі я з сябрам" &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Калі я з сябрам ====== Я не пытаюся: чакалі – не чакалі\\ Ў сваім маленькім, чысценькім пакоі.\\ Скажу наперад – каб не папракалі,\\ Прыйшла пазычыць цішыні, спакою.\\ Спакою на хвілінку, не на вечнасць!..\\ Прыемна пасядзець крыху ў зацішку,\\ Адчуць цяпло і вашу чалавечнасць,\\ Пагаварыць, пабыць хоць з вамі крышку.\\ Я адпачну, бо стомлена занадта,\\ А ваш пакоік ад турбот хавае,\\ У ім гучыць свавольная саната –\\ Яе мне вецер за акном спявае.\\ О, як тут ціха, дзіўныя малюнкі,\\ І строгія партрэты – ўсё ў маўчанні.\\ Ад мітусні шукала я ратунку –\\ Знайшла! Не памагае! У адчаі Зноў сэрца пачынае маё біцца...\\ \\ Спакой мне на хвілінку, не на вечнасць,\\ Якімі б ні былі цяпло і чалавечнасць.\\ \\ \\ Крыніца: Баравікова Р. А. Рамонкавы бераг. Вершы, Мн., «Маст. літ.», 1974. 80 с. (Першая кніга паэта). ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл]]