~~META: title = Раіса Баравікова — Казаў мудрэц... &keywords = каханне &abstract = Чытаць верш "Казаў мудрэц..." Раісы Баравіковай &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Казаў мудрэц... ====== Казаў мудрэц: яно – і нараканне,\\ і сонца, і пякучай цемры сплаў...\\ «Якія вочы мне дало каханне!»,\\ але... спярша душу яму аддаў.\\ Гляджу на ўсе вачамі маладымі,\\ і гнеўнымі, і добрымі ўдвая...\\ Каханне і прынізіць, і... узніме,\\ пакуль у ім жыве душа мая.\\ \\ 1984 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-каханне]] * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады]]