~~META: title = Раіса Баравікова — З-за саду выглянуў прамень... &keywords = прыйдзе &abstract = Чытаць верш Раісы Баравіковай "З-за саду выглянуў прамень..." &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — З-за саду выглянуў прамень... ====== З-за саду выглянуў прамень\\ і скача па падушцы.\\ Ах, прыйдзе, прыйдзе ясны дзень\\ на радасць весялушцы!\\ \\ А мне ні радасці, ні сну –\\ твой цень прыліпнуў калькай!\\ Мо ад таго іду ў вясну\\ я завадною лялькай.\\ \\ Смяюся, плачу, шчабячу\\ на даўжыню завода...\\ I як пакутліва маўчу,\\ калі між намі згода. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-]]