~~META: title = Раіса Баравікова — Зорка палявая &keywords = сввятла, вясны &abstract = Чытаць верш "Зорка палявая" Раісы Баравіковай &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Зорка палявая ====== Ах, не трывожце, сэрцу так балюча!\\ Ах, не прыходзьце прывідам у сны!\\ Я пабягу дарогаю гаючай\\ без Вас у далеч бэзавай вясны.\\ \\ Я пабягу, шукаючы прытулак\\ няздзейсненым жаданням у гаі,\\ ад мітусні, ад звону шумных вулак,\\ туды, дзе ноч калышуць салаўі.\\ \\ Калі ж узыдзе поўня караваем, –\\ пазбавіць сэрца смутку і нуды!\\ У ім пакіне зорка палявая\\ свайго святла гарачыя сляды.\\ \\ Ласкава буду зваць яе сястрыцай,\\ ў начное неба кіньце свой пагляд...\\ Магчыма, зорка весняя іскрыцца,\\ а можа, я плыву за далягляд!\\ \\ 1978 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-чырвоная-зорка]] * [[творы/іван-шамякін/іван-шамякін-злая-зорка]] * [[ibdc.ped>як-зорка-бярозкаю-стала]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-зорка]] * [[ibdc.ped>зорка-венера]]