~~META: title = Раіса Баравікова — За дзень да снежня &keywords = зіма, каханне &abstract = Чытаць верш Раісы Баравіковай "За дзень да снежня" &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — За дзень да снежня ====== Ужо на тры замкі закрыўся жмінда\\ і недзе перад ложкам ловіць моль,\\ а па садах згалелых ходзіць крыўда,\\ я чую — дрэвы скардзяцца на золь.\\ \\ Слата, слата... а ў позірку чаканне,\\ бы феерверкам выбухне зіма...\\ Прымроіцца, як ясны дзень, каханне,\\ цьфу на яго! Яно заўжды чума.\\ \\ Гартае свет турбот будзённых кнігу,\\ нямала ў ёй старонак для мяне,\\ і круціць лёс, нібы разводдзе крыгу,\\ не сплю.... Чакаю сонейка ў акне.\\ \\ 1987 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей]]