~~META: title = Раіса Баравікова — Жыву, і дзякуй, не ў прасторы голай... &keywords = жыву &abstract = Чытаць верш Раісы Баравіковай "Жыву, і дзякуй, не ў прасторы голай..." &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Жыву, і дзякуй, не ў прасторы голай... ====== Жыву, і, дзякуй, не ў прасторы голай.\\ Мая душа —скарбонка пачуцця...\\ Дык што ж ты плачаш, юны мой астролаг,\\ што тэрміны кароткія ў быцця?\\ \\ Хай цела —тлен...\\ Ад тлену не прыбудзе,\\ ды вырвецца калісь на волю дух!\\ I што з душы аддаць паспею людзям,\\ яно і ёсць быцця адвечны рух. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця]]