~~META: title = Раіса Баравікова — Дома &keywords = дома &abstract = Верш Раісы Баравіковай "Дома" &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Дома ====== Люблю у суботу быць дома,\\ Глядзець, як клапоціцца маці.\\ Ці бульба у печы гатова,\\ Ці проса сыпнуць кураняці?!\\ \\ А к вечару ў вёсцы, вядома,\\ За пунямі лазні курацца.\\ Як хораша прыцемкам дома\\ Гарачаю парай абдацца!\\ \\ Прайсціся сцяжынкаю простай\\ У золкім тумане, а потым\\ Падгледзець, як парыцца порстка\\ У воблаках месяц употай! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-барбара-радзівіл]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-верш-да-дзяцей]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-старэюць-людзі-дрэвы-і-]] * [[творы/раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай]] * [[творы/раіса-баравікова/раіса-баравікова-жыву-і-дзякуй-не-ў-прас]]