~~META: title = Раіса Баравікова — Верш да дзяцей &keywords = верш &abstract = Чытаць верш Раісы Баравіковай "Верш да дзяцей" &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Верш да дзяцей ====== Дзень распачаўся раніцай вясёлай.\\ Хутчэй у двор —да сонца і да траў...\\ I там запросім да сябе анёла,\\ ён дзесьці тут і ўсё нам дараваў.\\ \\ У свеце, поўным д'ябальскае сілы,\\ што сее ў душах чорны цень жуды,\\ ён расхіне над намі свае крылы\\ і ў час ліхі затуліць ад бяды.\\ \\ I застанецца з намі ранак гожы,\\ птушыны грай і полымнасць рабін,\\ і ў сэрцы будзе ліцца голас Божы:\\ шануй бацькоў, не ўкрадзь і не забі!\\ \\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-беражы-зямлю-і-неба]] * [[ibdc.ped>слухайце-адзін-аднаго]] * [[творы/максім-танк/творы-максіма-танка-для-дзяцей]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-дзеці]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-дзеці-вайны]]