~~META: title = Раіса Баравікова — Апошняя сустрэча &keywords = табою, цябе &abstract = Чытаць верш Раісы Баравіковай "Апошняя сустрэча" &iftrue = nan ~~ ====== Раіса Баравікова — Апошняя сустрэча ====== Азвуцца хутка снегапады.\\ Пра іх ужо гамоняць ветры.\\ А мы з табой зіме не рады\\ у гэты вечар непрыветны.\\ \\ У час апошняе сустрэчы\\ засланы вочы ціхім жалем,\\ пакутліва накрыла плечы\\ я пры табе пуховым шалем.\\ \\ Глядзіш адчужана, зласліва –\\ я для цябе ужо чужая!\\ На санках снежаньскіх імкліва\\ да нас расстанне пад'язджае.\\ \\ Адводжу позірк свой маўкліва\\ і час зацягваю упарта!\\ З табою не была шчаслівай,\\ а без цябе і жыць не варта!\\ \\ Лягла на твар разлукі боязь,\\ ды пагляджу ніякавата...\\ І пакланюся нізка ў пояс,\\ нібыта ў нечым вінавата.\\ \\ 1978\\ \\ \\ Крыніца: Баравікова Р. Пад небам першага спаткання. Лірыка, – Мн.: Маст, літ., 1990, – 174 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-свяці-кахання-чыстая-]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-каханне]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-твае-вочы]]