~~META: title = Пімен Панчанка — І вера, і вернасць, і вечнасць... &keywords = гэта &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "І вера, і вернасць, і вечнасць..." &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — І вера, і вернасць, і вечнасць... ====== І вера, і вернасць, і вечнасць,\\ І наш паэтычны туман –\\ А мо гэта ўсё недарэчнасць\\ І нейкі сусветны падман?\\ \\ І гэта крынічнасць, сунічнасць,\\ Вавёрка, і верас, і бор –\\ Зялёная сімвалічнасць,\\ А шчасця ў жыцці недабор.\\ \\ І хто нам раскажа пра гэта,\\ Ці быў наш задуманы лёс\\ На грані крывавых трагедый,\\ Пад страхам пякельных нябёс?\\ \\ Ці мы захацелі замнога\\ У прагнасці лютай сваёй\\ Ад маці-прыроды, ад Бога,\\ Ад крохкай натуры людской?\\ \\ Забылі зямлі прыцягненне\\ І космасу жудасны лёд.\\ На розум зышло зацямненне,\\ Няма ўжо ні мар, ні натхнення:\\ Ля бездані – мудры наш род...\\ \\ Мы верым падзеям глыбінным\\ Жыццё наша не зарасце\\ Травой.\\ Яно ў нас павінна\\ Быць вечна чысцей і прасцей.\\ \\ 1985 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз]] * [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла]]