~~META: title = Пімен Панчанка — Хлебныя словы &keywords = акраец, каравай, хлеб, скіба, луста, скарынка, слоў &abstract = Чытаць верш Пімена Панчанкі "Хлебныя словы" &iftrue = nan ~~ ====== Пімен Панчанка — Хлебныя словы ====== Адценне слоў – не глупства,\\ Ты ім не пагарджай.\\ Скарынка. Скіба. Луста.\\ Акраец. Каравай.\\ \\ Акраец – шлях, дарога\\ І зайцаў хлеб лясны.\\ Скарынка – сум, трывога\\ І боль былой вайны.\\ \\ Здараецца, вядома,\\ Што, выпіўшы ў гасцях,\\ Грызе скарынку дома\\ Пахмурны халасцяк.\\ \\ А скіба – дзень вясновы.\\ Ралля. Плугі. Сяўба.\\ Наш хлеб – жыцця аснова,\\ Працяг і барацьба.\\ \\ А луста – слова сытнае,\\ Духмянае і шчодрае.\\ Яно ад маці – сітнае\\ Ці наздравата-чорнае.\\ \\ А каравай – вясельнае,\\ Святочнае яно.\\ На ручніку нясе яно\\ І радасць, і віно.\\ \\ І справа тут не ў ежы,\\ А ў смачным змесце слоў,\\ І ў жытным ветры свежым,\\ І ў звоне каласоў... ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>хлеб-3612]] * [[ibdc.ped>хлеб-для-партызанаў]] * [[творы/янка-брыль/янка-брыль-сірочы-хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб]] * [[ibdc.ped>вытаптаны-хлеб]]