Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-у-навальніцу

Гэта старая версія дакумента!


Пімен Панчанка — У навальніцу

Перуны грукаталі ў прасторы пустым,
Прыгіналіся долу кусты,
I у цёмным прадонні набухшых крыніц
Гаслі водсвіты бліскавіц.

Мы стаялі ўдваіх, і тугая каса
Ненарокам кранула мой твар,
I тады я адважыўся і расказаў
Пра сардэчны, як кажуць, пажар.

Ты ж глядзела на клён, што на вуліцы мок,
Быццам бачыла першы раз.
Я адказу твайго дачакацца не мог,—
I агеньчык надзеі пагас.

Вось і схлынулі хмары, і дождж пераціх,
Чуцен кропель буйных перазвон.
Асцярожна трымаў на далонях тугіх
Серабрыстае зарыва клён.

Я з трывогай аб нечым цябе запытаў,
Ты хутчэй заспяшыла дамоў:
«Я нічога не чула, бо гром грукатаў,
Іншым разам раскажаш ізноў».

1938

Падобныя старонкі

  • пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-зварот
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-сармацкае-кадзіла-гдз
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-вясёлай-маланкаю-ластаўка
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-у-навальніцу.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki